Дзяўчаты выходзілі да гумнаў, залязалі на стрэхі і, седзячы на іх, спявалі вяснянкі, у якіх кожны слупок завяршаўся выклічнікам "Гу!". Затым ішлі на вуліцу, з тымі ж песнямі вадзілі "танкі". У некаторых месцах сыходзіліся каля лазні, збіралі кастрыцу ад ільну і пянькі (мялля) і разкладвалі агонь, альбо йшлі на бліжэйшы пагорак, дзе і "гукалі вясну":
У нас дзевачкі - дарагі тавар. Гу!
Па сто рублёў каса, на тысячы краса! Гу!
У нас хлопчыкі - дзяшовы тавар. Гу!
Па дзевяць на шэляг, дзесяты паддачы! Гу!
У нас дзевачкі - дарагі тавар. Гу!
Па сто рублёў каса, на тысячы краса! Гу!
У нас хлопчыкі - дзяшовы тавар. Гу!
Па дзевяць на шэляг, дзесяты паддачы! Гу!
Песні нагадвалі пра далёкія часы куплі-прадажу нявест і іншыя рэлікты.
Кoличество переходов на страницу: 1933
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |