Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пасля пасяджэння Еўразійскай міжурадавай камісіі ў шырокім складзе, якое адбылося 19-га лістапада ў Ерэване.
"Нашы пасяджэнні заўсёды праходзяць у вязкай перагаворнай атмасферы, і яны не вызначаюцца гучнымі заявамі, інфармацыямі аб істотных прарывах, таму што гэта менавіта тая пляцоўка, дзе вядуцца складаныя перагаворы па дасягненні кампрамісаў па пытаннях, што датычацца ўсіх членаў саюза. Складанасць у тым, каб дасягнуць такіх дамоўленасцей, якія задаволілі б усе пяць дзяржаў. Гэта не заўсёды проста, асабліва з улікам таго, што розныя структуры эканомік і рэгуляторыка розная, таму работа над збліжэннем рэгуляторыкі ў саюзе ідзе няпроста, але тым не менш вынікі ёсць, і кожная краіна ў першую чаргу ставіць пытанні, якія найбольш важныя для яе. Гэта вельмі сур'ёзнае поле для выпрабавання перагаворных і дыпламатычных здольнасцей", - сказаў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка выказаў меркаванне, што "пытанні могуць падацца даволі сумнымі". "Але яны маюць самы непасрэдны ўплыў на дзейнасць суб'ектаў гаспадарання, ад гэтага залежыць, у якіх умовах будуць працаваць прадпрыемствы, таму рашэнні прымаюцца няпроста. Тым не менш мы чарговы раз даказалі, што пляцоўка ЕАЭС эфектыўная, мы ўмеем дамаўляцца, знаходзіць кампрамісы, таму што на ўзроўні ўжо кіраўнікоў урадаў даводзіцца часта вырашаць пытанні, якія не змаглі на працягу многіх месяцаў да гэтага вырашыць эксперты. Нам даводзіцца за паўдня, за дзень за круглым сталом знаходзіць патрэбныя рашэнні, якія задаволілі б усіх, а гэта вялікае майстэрства. Наша сустрэча ў Ерэване не стала выключэннем, парадак дня быў даволі шырокі, былі як простыя пытанні, так і даволі складаныя, але, у прынцыпе, па ўсім, акрамя, напэўна, аднаго пытання, ўдалося дасягнуць дакладных дамоўленасцей", - падкрэсліў ён.
"Дастаткова складанае пагадненне, якое ішло няпроста, - пагадненне аб прымяненні навігацыйных пломбаў пры перавозках грузаў. Гэта даволі вялікі крок наперад, каб зрабіць перавозкі празрыстымі, для зніжэння патэнцыяльных схем, якія з'яўляюцца непразрыстымі. Мы дамовіліся па ўсіх блоках і ўсіх пытаннях і будзем прапаноўваць кіраўнікам дзяржаў падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага савета яго падпісаць", - паведаміў Раман Галоўчанка.
Для Беларусі таксама вельмі важным было прыняцце рашэння па забеспячэнні паставак лому на беларускія металургічныя прадпрыемствы. "Гэта стратэгічная сыравіна для беларускай металургіі, асабліва для БМЗ, таму мы год таму ўзяліся за гэту тэму і сёння паставілі ў ім кропку, і можна сказаць, што патрэбнасці рэспублікі поўнасцю забяспечаны", - дадаў Раман Галоўчанка.
19 лістапада 2021, Ерэван
БЕЛТА
19 лістапада 2021, Ерэван
БЕЛТА
Кoличество переходов на страницу: 229
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |