Па даручэнні ўрада Рэспублікі Беларусь РГА Беларускі культурны цэнтр сумесна з Радай ветэранаў г.Алматы працягвае ўзнагароджанні памятным медалем "65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" пры падтрымцы раённых Акіматаў. 30 сакавіка ў Алмалінскім Акімаце г.Алматы адбылася ўрачыстая цырымонія і невялікі канцэрт вакальнага ансамбля. Для ветэранаў былі выкананы песні і вершы ваенных гадоў. Удзельнікі баёў за Беларусь распавялі моладзі пра тыя суровыя часы.