Белорусский портал в Казахстане

Студэнты з Экватарыяльнай Гвінеі прыехалі ў Беларусь на вучобу ў ВНУ



Аб гэтым праінфармаваў пасол Экватарыяльнай Гвінеі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Лусіяна Нкога Ндонг Аекаба на сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам, паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Субяседнікі высока ацанілі актывізацыю ўзаемадзеяння Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі апошнім часам і сышліся на думцы, што праведзеныя ў 2023 годзе візіты на вышэйшым і высокім узроўнях надалі імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. Была падкрэслена важнасць рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей у галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя. Паслы віталі ратыфікацыю парламентамі краін шэрага двухбаковых пагадненняў, падпісаных у 2023 годзе.

«Пасол Экватарыяльнай Гвінеі адзначыў значнасць развіцця супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і падзякаваў беларускаму боку за праведзеную работу, у выніку якой экватагвінейскія студэнты з гэтага года пачалі навучанне ў беларускіх установах вышэйшай адукацыі», — дадалі ў прэс-службе.

Звязда, 12 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/14/75178
Текущая дата: 15.11.2024