Субяседнікі высока ацанілі актывізацыю ўзаемадзеяння Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі апошнім часам і сышліся на думцы, што праведзеныя ў 2023 годзе візіты на вышэйшым і высокім узроўнях надалі імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. Была падкрэслена важнасць рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей у галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя. Паслы віталі ратыфікацыю парламентамі краін шэрага двухбаковых пагадненняў, падпісаных у 2023 годзе.
«Пасол Экватарыяльнай Гвінеі адзначыў значнасць развіцця супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і падзякаваў беларускаму боку за праведзеную работу, у выніку якой экватагвінейскія студэнты з гэтага года пачалі навучанне ў беларускіх установах вышэйшай адукацыі», — дадалі ў прэс-службе.
Звязда, 12 верасня 2024