Белорусский портал в Казахстане

Папа Рымскі заявіў аб рызыцы «ядзернай эскалацыі» з-за канфлікту ў Еўропе



Папа Рымскі Францыск выказаў занепакоенасць у сувязі з існаваннем рызыкі ядзернай эскалацыі ва ўмовах «асабліва цяжкай вайны» ў Еўропе. Пра гэта Пантыфік заявіў у чацвер падчас сустрэчы з папскімі дыпламатычнымі прадстаўнікамі ў розных краінах.

«На жаль, Еўропу і ўвесь свет скалынае асабліва цяжкая вайна, пры якой парушаецца міжнароднае права і [з’яўляецца] рызыка ядзернай эскалацыі, а таксама [узнікаюць] цяжкія наступствы для эканомікі і грамадства. Мы з’яўляемся сведкамі трэцяй сусветнай вайны «па частках», — сказаў Пантыфік.

Францішак не ў першы раз выступае з тэзісам аб «трэцяй сусветнай вайне», якая ахапіла розныя часткі свету. Характэрна, што гэтую тэму ён, як сам потым распавёў журналістам, абмяркоўваў ўжо ў 2016 годзе ў ходзе сваёй першай гістарычнай сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Ужо тады кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы папярэджваў, што «гэтая вайна можа быць «па частках», а закрануць усіх».

Звязда, 8 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/178/66396
Текущая дата: 20.11.2024