«На жаль, Еўропу і ўвесь свет скалынае асабліва цяжкая вайна, пры якой парушаецца міжнароднае права і [з’яўляецца] рызыка ядзернай эскалацыі, а таксама [узнікаюць] цяжкія наступствы для эканомікі і грамадства. Мы з’яўляемся сведкамі трэцяй сусветнай вайны «па частках», — сказаў Пантыфік.
Францішак не ў першы раз выступае з тэзісам аб «трэцяй сусветнай вайне», якая ахапіла розныя часткі свету. Характэрна, што гэтую тэму ён, як сам потым распавёў журналістам, абмяркоўваў ўжо ў 2016 годзе ў ходзе сваёй першай гістарычнай сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Ужо тады кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы папярэджваў, што «гэтая вайна можа быць «па частках», а закрануць усіх».
Звязда, 8 верасня 2022