Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Да 200-годдзя Аўгустоўскага канала Нацыянальны банк выпусціць памятныя манеты. Гэта прадугледжана пастановай № 390 «Аб выпуску ў абарачэнне памятных манет, якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь», прынятым праўленнем Нацбанка.
Прадугледжаны выпуск у абарачэнне з 30 снежня гэтага года памятных манет «Аўгустоўскі канал. 200 гадоў»: срэбраных — наміналам Br20 і тыражом 2 тыс.штук, медна-нікелевых — наміналам Br1 і тыражом 5 тыс. штук. Гэтыя манеты прадстаўляюць сабой законны плацежны сродак Беларусі.
Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Звязда, 20 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/1/76308
Текущая дата: 23.12.2024