https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала


Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Да 200-годдзя Аўгустоўскага канала Нацыянальны банк выпусціць памятныя манеты. Гэта прадугледжана пастановай № 390 «Аб выпуску ў абарачэнне памятных манет, якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь», прынятым праўленнем Нацбанка. 

Прадугледжаны выпуск у абарачэнне з 30 снежня гэтага года памятных манет «Аўгустоўскі канал. 200 гадоў»: срэбраных — наміналам Br20 і тыражом 2 тыс.штук, медна-нікелевых — наміналам Br1 і тыражом 5 тыс. штук. Гэтыя манеты прадстаўляюць сабой законны плацежны сродак Беларусі.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 20 снежня 2024
 
Дата публикации:20.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:40
 
Ключевые слова:
Нацбанк Беларуси Нумизматика Аўгустоўскі канал Памятная монета
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме