Белорусский портал в Казахстане

Дыпламаты праедуцца па Мінску на веласіпедах, каб прыцягнуць увагу грамадства да праблем аховы клімату і навакольнага асяроддзя



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

У Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі, які азначаецца 17 чэрвеня, пасольства Францыі ў Беларусі сумесна з прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Мінску і пасольствамі краін ЕС плануюць правесці велапрагулку ў Мінску. 

"Велапрабег пройдзе на мінскай веладарожцы ў раёне Лошыцкага парку з 10.00 да 12.00. Плануецца, што ў час мерапрыемства таксама пройдуць тэматычныя гутаркі аб клімаце і ахове навакольнага асяроддзя з прадстаўнікамі розных пасольстваў, адбудзецца невялікая экскурсія па самому парку", - расказалі ў пасольстве.

У прадстаўніцтве Францыі ў Беларусі дадалі, што мерапрыемства будзе адкрытым для ўсіх жадаючых, але кожны ўдзельнік павінен паклапаціцца аб уласным веласіпедзе. Галоўная мэта гэтага велапрабегу - прыцягнуць увагу грамадства да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя і кліматычных змяненняў.

9 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/659/31407
Текущая дата: 26.12.2024