Белорусский портал в Казахстане

Агонь ад Непагаснай лампады ў Віфлееме прыбыў у Гродна



У гродзенскі кафедральны касцёл імя Святога Францішка Ксаверыя прывезены агонь, запалены ад Непагаснай лампады ў базіліцы Раства Хрыстовага ў Віфлееме.

З гэтай нагоды ў храме прайшла ўрачыстая імша. Зараз кожны вернік можа прынесці часцінку святога агню ў свой дом. 

У архікафедральны сабор Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Віфлеемскі агонь прыбудзе 21 снежня. Чакаецца, што ў цырымоніі сустрэчы святыні возьме ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

БелаПАН, 18 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/686/28703
Текущая дата: 15.11.2024