З гэтай нагоды ў храме прайшла ўрачыстая імша. Зараз кожны вернік можа прынесці часцінку святога агню ў свой дом.
У архікафедральны сабор Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Віфлеемскі агонь прыбудзе 21 снежня. Чакаецца, што ў цырымоніі сустрэчы святыні возьме ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
БелаПАН, 18 снежня 2014