Белорусский портал в Казахстане

Дырэкцыя «Славянскага базару» мае намер праводзіць нацыянальныя адборы конкурсу выканаўцаў эстраднай песні



Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск», мастацкі кіраўнік фестывалю Аляксандр Сідарэнка.

Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» мае намер праводзіць нацыянальныя адборы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».

Ён падкрэсліў, што ў Віцебску адказна падыходзяць да арганізацыі конкурсу вакальнага майстэрства і зацікаўлены ў павышэнні яго ўзроўню. «Мы думаем над тым, каб актыўна праводзіць адборачныя туры ў розных краінах свету, куды будзе выязджаць экспертная група дырэкцыі фестывалю. Разам са спецыялістамі іншых дзяржаў, дзеячамі культуры яна будзе падбіраць канкурсантаў для ўдзелу ў віцебскім фестывалі», — сказаў Аляксандр Сідарэнка.

У гэтым годзе дырэкцыя працавала разам з партнёрамі фестывалю і міністэрствамі культуры розных краін па падборы кандыдатаў. Прапаноў аказалася больш, чым мог прыняць форум. Такую папулярнасць гендырэктар тлумачыць некалькімі фактарамі. «Фестываль вельмі папулярны. Даюць свой вынік і крокі па самаўдасканаленні. Напрыклад, другі год запар у Летнім амфітэатры прадстаўлена новая шыкоўная сцэна, якая прыцягвае гледачоў, артыстаў і канкурсантаў», — дадаў субяседнік.

Звязда, 16 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/706/26665
Текущая дата: 15.11.2024