Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» мае намер праводзіць нацыянальныя адборы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».
Ён падкрэсліў, што ў Віцебску адказна падыходзяць да арганізацыі конкурсу вакальнага майстэрства і зацікаўлены ў павышэнні яго ўзроўню. «Мы думаем над тым, каб актыўна праводзіць адборачныя туры ў розных краінах свету, куды будзе выязджаць экспертная група дырэкцыі фестывалю. Разам са спецыялістамі іншых дзяржаў, дзеячамі культуры яна будзе падбіраць канкурсантаў для ўдзелу ў віцебскім фестывалі», — сказаў Аляксандр Сідарэнка.
У гэтым годзе дырэкцыя працавала разам з партнёрамі фестывалю і міністэрствамі культуры розных краін па падборы кандыдатаў. Прапаноў аказалася больш, чым мог прыняць форум. Такую папулярнасць гендырэктар тлумачыць некалькімі фактарамі. «Фестываль вельмі папулярны. Даюць свой вынік і крокі па самаўдасканаленні. Напрыклад, другі год запар у Летнім амфітэатры прадстаўлена новая шыкоўная сцэна, якая прыцягвае гледачоў, артыстаў і канкурсантаў», — дадаў субяседнік.
Звязда, 16 ліпеня 2014