Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Цяперашняму пакаленню чэкістаў у поўнай меры ўласцівы прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і мужнасць

"З моманту стварэння беларускай спецслужбы яна штодзень вырашае адказныя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны ад знешніх і ўнутраных пагроз, забеспячэнню яе суверэнітэту і сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве. Гэта работа патрабуе вялікага прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і мужнасці, што ў поўнай меры ўласціва цяперашняму пакаленню чэкістаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перадаў самыя цёплыя віншаванні супрацоўнікам ваеннай контрразведкі, якая гэтымі днямі адзначае сваё 95-годдзе, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях з`яўляецца прыкладам самаадданага служэння Айчыне.

"Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце аддана і з гонарам выконваць свой службовы абавязак", - падкрэсліў Прэзідэнт.

20 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/733/24474
Текущая дата: 16.11.2024