Цяперашняму пакаленню чэкістаў у поўнай меры ўласцівы прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і мужнасць
"З моманту стварэння беларускай спецслужбы яна штодзень вырашае адказныя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны ад знешніх і ўнутраных пагроз, забеспячэнню яе суверэнітэту і сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве. Гэта работа патрабуе вялікага прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і мужнасці, што ў поўнай меры ўласціва цяперашняму пакаленню чэкістаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка перадаў самыя цёплыя віншаванні супрацоўнікам ваеннай контрразведкі, якая гэтымі днямі адзначае сваё 95-годдзе, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях з`яўляецца прыкладам самаадданага служэння Айчыне.
"Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце аддана і з гонарам выконваць свой службовы абавязак", - падкрэсліў Прэзідэнт.
20 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА