Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца, па традыцыі, напрыканцы чэрвеня.
Як распавяла газеце "Культура" мастак-пастаноўшчык свята Вольга Грыцаева, сёлета баль будзе прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча:
— У афармленні Палаца Рэспублікі мы адлюструем этапы развіцця творчасці паэта. Шмат ягоных вершаў было прысвечана музыцы, маці, прыродзе, знакамітым слуцкім паясам, і гэтыя матывы знойдуць сваё ўвасабленне ў кампазіцыях з выкарыстаннем выяў музычных інструментаў, тканін... Перад банкетнай залай будзе створана рэкрэацыйная зона, аформленая ў тэматыцы выяў аб`ектаў і рэліквій беларускай спадчыны, з элементамі народнага побыту. Такім чынам нагадаем, адкуль ідуць вытокі паэзіі Багдановіча: з хаты, сям`і, прыроды. А ў самой зале выпускнікі ўбачаць алегарычную кампазіцыю: яна стане сімвалічным пажаданнем дасягнуць вышынь на іхнім жыццёвым шляху.
Звычайна ў балі выпускнікоў прымаюць удзел каля трохсот прадстаўнікоў розных ВНУ Беларусі. Зал прыёмаў ужо гатовы да банкету.
Ігар Марозаў
Народная Воля, 20 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/900/7346
Текущая дата: 16.11.2024