https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Баль пад знакам васілька


Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца, па традыцыі, напрыканцы чэрвеня. 
Як распавяла газеце "Культура" мастак-пастаноўшчык свята Вольга Грыцаева, сёлета баль будзе прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча:

— У афармленні Палаца Рэспублікі мы адлюструем этапы развіцця творчасці паэта. Шмат ягоных вершаў было прысвечана музыцы, маці, прыродзе, знакамітым слуцкім паясам, і гэтыя матывы знойдуць сваё ўвасабленне ў кампазіцыях з выкарыстаннем выяў музычных інструментаў, тканін... Перад банкетнай залай будзе створана рэкрэацыйная зона, аформленая ў тэматыцы выяў аб`ектаў і рэліквій беларускай спадчыны, з элементамі народнага побыту. Такім чынам нагадаем, адкуль ідуць вытокі паэзіі Багдановіча: з хаты, сям`і, прыроды. А ў самой зале выпускнікі ўбачаць алегарычную кампазіцыю: яна стане сімвалічным пажаданнем дасягнуць вышынь на іхнім жыццёвым шляху.

Звычайна ў балі выпускнікоў прымаюць удзел каля трохсот прадстаўнікоў розных ВНУ Беларусі.  Зал прыёмаў ужо гатовы да банкету.

Ігар Марозаў
Народная Воля, 20 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:20.06.2011
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:2370
 
Ключевые слова:
Выпускной бал ВУЗы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме