За чэрвень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $379,3 млн (на 3,3%) пасля росту ў маі на $215,7 млн (на 2%).
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх звестак, склалі $11,537 млрд у эквіваленце. Такія звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата.
Паводле звестак Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 ліпеня гэтага года склаў $4,427 млрд, павялічыўшыся за чэрвень на $338,9 млн, аб’ём манетарнага золата — амаль $5,692 млрд, павялічыўшыся на $19,4 млн.

Золатавалютныя рэзервы — высокаліквідныя актывы, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржаўных органаў. Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.
Звязда, 2 ліпеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/1/78184
Текущая дата: 05.07.2025