Белорусский портал в Казахстане

Аб`ём прамысловай вытворчасці ў студзені—маі вырас на 7,2%



Аб`ём прамысловай вытворчасці ў студзені—маі 2012 года вырас на 7,2% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2012 год, аб`ём вытворчасці прамысловай прадукцыі павінен вырасці на 6-7%.

У сённяшніх цэнах аб`ём прамысловай вытворчасці па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як горназдабыўная прамысловасць, апрацоўчая прамысловасць і вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады, склаў 265 трлн. рублёў.

За пяць месяцаў 1.168 прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці  (рэспубліканскай і камунальнай) і гаспадарчых таварыстваў, у якіх Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка валодае акцыямі, або доляй у статутным фондзе больш чым 50%, вырабілі 64,9% агульнага аб`ёму прамысловай вытворчасці.

У студзені—маі 2012 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года павялічаны выпуск кузаваў аўтамабільных у 6,7 разу, станкоў для апрацоўкі дрэва, пробкі, косці, эбаніту, цвёрдых пластмас або аналагічных матэрыялаў — у 2,9 разу, вагонаў грузавых несамаходных — у 2,8 разу, поліамідаў у першасных формах — у 2,2 разу, самазвалаў кар`ерных — у 1,7 разу, дызельнага паліва (уключаючы біядызельнае) — у 1,6 разу, паліўна-драўняных гранул — у 1,5 разу, паперы газетнай — на 33,3%, пагрузчыкаў аднакаўшовых франтальных самаходных — на 31,5%, бензіну аўтамабільнага — на 23,4%, паперы і кардону гафрыраваных — на 19,5%, шын гумавых пнеўматычных для аўтобусаў або грузавых аўтамабіляў — на 18,3%, грузавых аўтамабіляў — на 17,3%, лекавых сродкаў — на 17,3%, катлоў цэнтральнага ацяплення — на 16%, панчошна-шкарпэтачных вырабаў — на 13,6%, тканін баваўняных — на 12,1%, паўфабрыкатаў мясных, уключаючы мяса птушкі, — у 1,7 разу, макаронных вырабаў — на 29,1%, натуральнай малочнай прадукцыі — на 17,3%, каўбасных вырабаў — на 12,4%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/681/14643
Текущая дата: 16.11.2024