У сённяшніх цэнах аб`ём прамысловай вытворчасці па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як горназдабыўная прамысловасць, апрацоўчая прамысловасць і вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады, склаў 265 трлн. рублёў.
За пяць месяцаў 1.168 прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці (рэспубліканскай і камунальнай) і гаспадарчых таварыстваў, у якіх Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка валодае акцыямі, або доляй у статутным фондзе больш чым 50%, вырабілі 64,9% агульнага аб`ёму прамысловай вытворчасці.
У студзені—маі 2012 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года павялічаны выпуск кузаваў аўтамабільных у 6,7 разу, станкоў для апрацоўкі дрэва, пробкі, косці, эбаніту, цвёрдых пластмас або аналагічных матэрыялаў — у 2,9 разу, вагонаў грузавых несамаходных — у 2,8 разу, поліамідаў у першасных формах — у 2,2 разу, самазвалаў кар`ерных — у 1,7 разу, дызельнага паліва (уключаючы біядызельнае) — у 1,6 разу, паліўна-драўняных гранул — у 1,5 разу, паперы газетнай — на 33,3%, пагрузчыкаў аднакаўшовых франтальных самаходных — на 31,5%, бензіну аўтамабільнага — на 23,4%, паперы і кардону гафрыраваных — на 19,5%, шын гумавых пнеўматычных для аўтобусаў або грузавых аўтамабіляў — на 18,3%, грузавых аўтамабіляў — на 17,3%, лекавых сродкаў — на 17,3%, катлоў цэнтральнага ацяплення — на 16%, панчошна-шкарпэтачных вырабаў — на 13,6%, тканін баваўняных — на 12,1%, паўфабрыкатаў мясных, уключаючы мяса птушкі, — у 1,7 разу, макаронных вырабаў — на 29,1%, натуральнай малочнай прадукцыі — на 17,3%, каўбасных вырабаў — на 12,4%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2012