Белорусский портал в Казахстане

Fitch знізіла рэйтынг найбуйнейшага беларускага страхоўшчыка "Белдзяржстрах" з "B" да "B-"



Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла рэйтынг фінансавай устойлівасці найбуйнейшага беларускага страхоўшчыка — Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" на адну ступень, да "B-" з "B", прагноз "негатыўны", гаворыцца ў паведамленні Fitch.

Агенцтва панізіла таксама рэйтынг дзяржаўнай страхавой кампаніі "Белэксімгарант" да "B-" з "B", прагноз "негатыўны".

"Паніжэнне адлюстроўвае змену ацэнкі Fitch адносна суверэнных і краінавых рызыкаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Fitch таксама выказала занепакоенасць з-за канцэнтрацыі актываў страхоўшчыкаў у банкаўскай сістэме Беларусі.

На гэтым тыдні Fitch панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ) шасці буйных беларускіх банкаў — "Белгазпрамбанка", "Беларусбанка", "Белінвестбанка", "Белзнешэканамбанка", "БПС-Банка" і "Банка ВТБ" (Беларусь), прагноз па рэйтынгах застаўся "негатыўным". Рэйтынгі банкаў паніжаныя на адну ступень — да "B-" з "B". Агенцтва таксама пагоршыла прагноз па рэйтынгах "БТА Банка" (Беларусь) да "негатыўнага" са "стабільнага", пацвердзіўшы рэйтынг на ўзроўні "B-".

БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/779/8420
Текущая дата: 18.11.2024