Казахстан можа пастаўляць у Беларусь нафту пры наяўнасці адпаведных дамоўленасцей суб`ектаў гаспадарання дзвюх краін. Пра гэта заявіў пасол Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў 30 жніўня на брыфінгу ў Мінску.
"У Казахстане ўстаноўлены рынкавыя адносіны. Сёння, вядома, можна пастаўляць у Беларусь нафту і іншыя тавары, што вырабляюцца ў Казахстане, але кіраўнікі прадпрыемстваў павінны ўбачыцца і дамовіцца. Дамовіліся — будуць пастаўкі", — сказаў пасол.
Дыпламат адзначыў, што Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі "аблегчыць вырашэнне гэтых пытанняў, а стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы завершыць гэты працэс", паведамляе БелаПАН.
30 жніўня 2010
Дыпламат адзначыў, што Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі "аблегчыць вырашэнне гэтых пытанняў, а стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы завершыць гэты працэс", паведамляе БелаПАН.
30 жніўня 2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/885/1754
Текущая дата: 15.11.2024