"У Казахстане ўстаноўлены рынкавыя адносіны. Сёння, вядома, можна пастаўляць у Беларусь нафту і іншыя тавары, што вырабляюцца ў Казахстане, але кіраўнікі прадпрыемстваў павінны ўбачыцца і дамовіцца. Дамовіліся — будуць пастаўкі", — сказаў пасол.
Дыпламат адзначыў, што Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі "аблегчыць вырашэнне гэтых пытанняў, а стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы завершыць гэты працэс", паведамляе БелаПАН.
30 жніўня 2010