Белорусский портал в Казахстане

Беларускае таварыства «Лёс» у Таліне адзначыла Дзень народнага адзінства



Беларускае таварыства «Лёс» 18 верасня ў Цэнтры міжнароднага аб’яднання культурных супольнасцяў «Ліра» у Таліне правяло літаратурна-музычны вечар ансамбля «Лянок», прысвечаны Дню народнага адзінства.

На мерапрыемстве выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстоніі Вячаслаў Качанаў, які цёпла павіншаваў усіх прысутных са святам. Дыпламат распавёў пра гісторыю яго заснавання і традыцыі святкавання ў Рэспубліцы Беларусь. Шматлікія госці вечара, якія прадстаўлялі розныя нацыянальныя таварыствы Эстоніі, далучыліся да віншаванняў з беларускім святам.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай устаноўлены 6 красавіка 1992 года.

Звязда, 19 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-403/2/66548
Текущая дата: 15.11.2024