На мерапрыемстве выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстоніі Вячаслаў Качанаў, які цёпла павіншаваў усіх прысутных са святам. Дыпламат распавёў пра гісторыю яго заснавання і традыцыі святкавання ў Рэспубліцы Беларусь. Шматлікія госці вечара, якія прадстаўлялі розныя нацыянальныя таварыствы Эстоніі, далучыліся да віншаванняў з беларускім святам.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай устаноўлены 6 красавіка 1992 года.
Звязда, 19 верасня 2022