Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В`етнам Уладзімір Баравікоў 18 мая правёў сустрэчу з кіраўніцтвам кампаніі Vinexad. Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Ханоі.
Vinexad - вядучая структура В`етнама па арганізацыі выставак агульнанацыянальнага і галіновага характару. В`етнамскія прадстаўнікі адзначылі актыўны ўдзел Беларусі ў статусе ганаровага госця ў выстаўцы Vietnam Expo 2022, якая прайшла ў Ханоі 13-16 красавіка 2022 года. Яны расказалі аб тым, што ў в`етнамскіх сродках масавай інфармацыі шырока асвятлялася работа беларускай дэлегацыі на экспазіцыі.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы пашырэння ўдзелу беларускіх суб`ектаў гаспадарання ў спецыялізаваных і ўніверсальных міжнародных выставачна-кірмашовых мерапрыемствах, якія праводзяцца кампаніяй Vinexad у Ханоі і Хашыміне, што садзейнічаюць развіццю двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і В`етнамам.
Старшыня народнага камітэта (урада) правінцыі Лаакай В`етнама Чынь Суан Чыонг у гэты ж дзень прыняў удзел у міжнародным форуме Брэст-2022, праведзеным у фармаце відэаканферэнцыі, і заклікаў актыўней выкарыстоўваць патэнцыял развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж рэгіёнамі Беларусі і В`етнама.
19 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
19 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/30/65049
Текущая дата: 19.11.2024