Белорусский портал в Казахстане

Расія і Украіна пагадзіліся на прапанову MOL і Slovnaft аплаціць транзіт нафты па «Дружбе»



Аб гэтым паведамляе славацкае выданне Pravda.

Венгерская нафтагазавая кампанія MOL і браціслаўскі НПЗ Slovnaft прапанавалі перавесці аплату ўкраінскаму боку за транзіт расійскай нафты па паўднёвай ветцы нафтаправода «Дружба». Масква і Кіеў такое рашэнне падтрымалі. 

Па дадзеных газеты, транзіт нафты будзе адноўлены ў найбліжэйшыя дні. Пры гэтым кіраўнік Мінэканомікі Славакіі Рыхард Сулік праінфармаваў, што падача нафты па «Дружбе» можа пачацца ўжо ў найбліжэйшыя гадзіны.

Між тым прэс-сакратар расійскай кампаніі «Транснафта» Ігар Дзёмін паведаміў РИА Новости, што ўкраінскі бок пацвердзіў ужо атрыманне перадаплаты за прапампоўку расійскай нафты ў Славакію і Венгрыю.

Раней паведамлялася, што транзіт чорнага золата з РФ у Венгрыю, Чэхію і Славакію праз тэрыторыю Украіны быў спынены. Гэта звязана з тым, што расійскі бок не змог правесці «Укртранснафта» плацёж за транзіт нафты, паколькі транзакцыя была заблакаваная з-за ўведзеных санкцый ЕС супраць Расіі. У выніку кампаніі MOL і Slovnaft ініцыявалі перагаворы з Масквой і Кіевам аб аднаўленні транзіту.

Звязда, 10 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/25/66007
Текущая дата: 15.11.2024