Венгерская нафтагазавая кампанія MOL і браціслаўскі НПЗ Slovnaft прапанавалі перавесці аплату ўкраінскаму боку за транзіт расійскай нафты па паўднёвай ветцы нафтаправода «Дружба». Масква і Кіеў такое рашэнне падтрымалі.
Па дадзеных газеты, транзіт нафты будзе адноўлены ў найбліжэйшыя дні. Пры гэтым кіраўнік Мінэканомікі Славакіі Рыхард Сулік праінфармаваў, што падача нафты па «Дружбе» можа пачацца ўжо ў найбліжэйшыя гадзіны.
Між тым прэс-сакратар расійскай кампаніі «Транснафта» Ігар Дзёмін паведаміў РИА Новости, што ўкраінскі бок пацвердзіў ужо атрыманне перадаплаты за прапампоўку расійскай нафты ў Славакію і Венгрыю.
Раней паведамлялася, што транзіт чорнага золата з РФ у Венгрыю, Чэхію і Славакію праз тэрыторыю Украіны быў спынены. Гэта звязана з тым, што расійскі бок не змог правесці «Укртранснафта» плацёж за транзіт нафты, паколькі транзакцыя была заблакаваная з-за ўведзеных санкцый ЕС супраць Расіі. У выніку кампаніі MOL і Slovnaft ініцыявалі перагаворы з Масквой і Кіевам аб аднаўленні транзіту.
Звязда, 10 жніўня 2022