Аб гэтым паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Юрый Назараў на адкрыцці будаўніцтва новай нафтавай магістралі Гомель - Горкі.
Паводле слоў Юрыя Назарава, такі аб`ём дасць магчымасць забяспечыць бесперабойную работу двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў на працягу месяца. Падкрэсліваючы значнасць рэалізацыі новага інвестпраекта ААТ "Гомельтранснафта Дружба", ён адзначыў: "Гэта так званая перамычка паміж паўднёвай і паўночнай веткамі беларускай нафтатранспартнай сістэмы дазволіць нам аператыўна звязваць два нафтаперапрацоўчыя аб`екты, перакідваць патокі нафты як мінімум паміж двума гэтымі буйнейшымі рэзервуарамі".
Сёння ў Гомельскім раёне ААТ "Гомельтранснафта Дружба" пачало будаўніцтва магістральнага нафтаправода Гомель - Горкі. Магутнасць магістралі складзе 6 млн т сыравіны ў год. Арыенціровачны кошт праекта, які рэалізуе "Гомельтранснафта Дружба" на ўласныя сродкі, складае Br300 млн. Генеральным падрадчыкам выступае РУП ВА "Беларуснафта".
22 кастрычніка 2020, Гомельскі раён
БЕЛТА
22 кастрычніка 2020, Гомельскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/55/56576
Текущая дата: 16.11.2024