Белорусский портал в Казахстане

Паветраныя судны пры ўвозе ў Беларусь вызваляюцца ад ПДВ



Адпаведны ўказ нумар 103 падпісаў 19 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паветраныя судны, увозімыя на тэрыторыю Беларусі авіяцыйнымі арганізацыямі, вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць. 

Згодна з дакументам, ад падатку на дабаўленую вартасць вызваляюцца таксама ўвозімыя (увезеныя) авіяцыйнымі арганізацыямі на тэрыторыю Беларусі камплектуючыя вырабы для паветраных суднаў і запасныя часткі, наземнае абсталяванне і іншыя тавары, неабходныя для выкарыстання пры эксплуатацыі паветраных суднаў, у тым ліку ўвозімыя (увезеныя) пасля іх рамонту або тэхнічнага абслугоўвання за межамі краіны.

Гэтыя нормы прыняты ў мэтах абнаўлення парку паветраных суднаў і будуць дзейнічаць па 31 снежня 2030 года.

19 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/70/52111
Текущая дата: 16.11.2024