Паветраныя судны, увозімыя на тэрыторыю Беларусі авіяцыйнымі арганізацыямі, вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць.
Згодна з дакументам, ад падатку на дабаўленую вартасць вызваляюцца таксама ўвозімыя (увезеныя) авіяцыйнымі арганізацыямі на тэрыторыю Беларусі камплектуючыя вырабы для паветраных суднаў і запасныя часткі, наземнае абсталяванне і іншыя тавары, неабходныя для выкарыстання пры эксплуатацыі паветраных суднаў, у тым ліку ўвозімыя (увезеныя) пасля іх рамонту або тэхнічнага абслугоўвання за межамі краіны.
Гэтыя нормы прыняты ў мэтах абнаўлення парку паветраных суднаў і будуць дзейнічаць па 31 снежня 2030 года.
19 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
19 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА