Белорусский портал в Казахстане

У Харватыі на месяц спынілі грамадскі транспарт



Пра гэта паведамляе CroatiaWeek.

Нацыянальны орган грамадзянскай абароны Харватыі прыняў рашэнне аб прыпынку грамадскага транспарту ў краіне з мэтай процідзеяння распаўсюджвання каранавіруса. 

Адзначаецца, што рашэнне аб спыненні працы грамадскага транспарту ўступае ў сілу ў нядзелю, 22 сакавіка, і будзе доўжыцца наступныя 30 дзён.

Рашэнне тычыцца ўнутранага і міжнароднага аўтамабільнага пасажырскага транспарту, пасажырскага чыгуначнага транспарту, трамвайнага або іншага гарадскога грамадскага транспарту. Забарона не распаўсюджваецца толькі на паслугі таксі.

Звязда, 22 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/70/52165
Текущая дата: 16.11.2024