Нацыянальны орган грамадзянскай абароны Харватыі прыняў рашэнне аб прыпынку грамадскага транспарту ў краіне з мэтай процідзеяння распаўсюджвання каранавіруса.
Адзначаецца, што рашэнне аб спыненні працы грамадскага транспарту ўступае ў сілу ў нядзелю, 22 сакавіка, і будзе доўжыцца наступныя 30 дзён.
Рашэнне тычыцца ўнутранага і міжнароднага аўтамабільнага пасажырскага транспарту, пасажырскага чыгуначнага транспарту, трамвайнага або іншага гарадскога грамадскага транспарту. Забарона не распаўсюджваецца толькі на паслугі таксі.
Звязда, 22 сакавіка 2020