Белорусский портал в Казахстане

Беларускія пагранічнікі ўдзяляюць павышаную ўвагу стану здароўя грамадзян, якія перасякаюць граніцу ва ўсіх пунктах пропуску



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

З асабовым складам Дзяржпагранкамітэта правялі дадатковыя заняткі па выяўленні ў пасажырапатоку асоб з прыкметамі інфекцыйных захворванняў.

Цяпер пасажыры, якія прыбываюць у Беларусь з-за мяжы праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, праходзяць абавязковы тэмпературны скрынінг. За сітуацыяй сочаць і ва ўсіх наземных міжнародных пунктах пропуску.

Пералік краін з нестабільнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй пастаянна ўдакладняецца. Людзям, якія пабывалі ў гэтых дзяржавах, удзяляецца асаблівая ўвага.

Пры выяўленні асоб з прыкметамі інфекцыйнага захворвання, такія грамадзяне будуць ізаляваны ад агульнага патоку і накіраваны ў санітарна-каранцінны пункт у пункце пропуску, дзе імі зоймецца дзяжурны ўрач.

Пагранічнікі забяспечаны ўсімі неабходнымі індывідуальнымі сродкамі абароны для работы з такімі грамадзянамі і гатовы да любых сітуацый.

Дарэчы, гэтыя меры ў цэлым не ўплываюць на прапускную здольнасць.

28 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/71/51890
Текущая дата: 16.11.2024