З асабовым складам Дзяржпагранкамітэта правялі дадатковыя заняткі па выяўленні ў пасажырапатоку асоб з прыкметамі інфекцыйных захворванняў.
Цяпер пасажыры, якія прыбываюць у Беларусь з-за мяжы праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, праходзяць абавязковы тэмпературны скрынінг. За сітуацыяй сочаць і ва ўсіх наземных міжнародных пунктах пропуску.
Пералік краін з нестабільнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй пастаянна ўдакладняецца. Людзям, якія пабывалі ў гэтых дзяржавах, удзяляецца асаблівая ўвага.
Пры выяўленні асоб з прыкметамі інфекцыйнага захворвання, такія грамадзяне будуць ізаляваны ад агульнага патоку і накіраваны ў санітарна-каранцінны пункт у пункце пропуску, дзе імі зоймецца дзяжурны ўрач.
Пагранічнікі забяспечаны ўсімі неабходнымі індывідуальнымі сродкамі абароны для работы з такімі грамадзянамі і гатовы да любых сітуацый.