Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Казахстана спыніў паўнамоцтвы спікера сената Дарыгі Назарбаевай



Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў сваім указам спыніў паўнамоцтвы спікера сената Дарыгі Назарбаевай, піша прэс-служба Такаева.

Па якой прычыне спыненыя паўнамоцтвы Назарбаевай, не удакладняецца. Тэкст адпаведнага ўказа на сайце прэзідэнта Казахстана пакуль не апублікаваны.

Такаеў у twitter падзякаваў Назарбаевай за "актыўную і плённую працу" на пасадзе спікера сената.

Дарыга Назарбаева - старэйшая дачка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, які займаў гэты пост амаль 30 гадоў.

Назарбаеў абвясціў аб адстаўцы ў сакавіку 2019 года. На наступны дзень яго дачка была абраная спікерам сената - верхняй палаты парламента Казахстана.

Дарыга Назарбаева была дэпутатам сената Казахстана з 2016 года. Да гэтага яна была дэпутатам ніжняй палаты парламента Казахстана (мажыліса), займала пасады віцэ-спікера мажыліса і намесніка прэм`ер-міністра Казахстана.

Звязда, 2 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/53/53236
Текущая дата: 16.11.2024