Несанкцыянаваны мітынг, удзельнікі якога патрабуюць перагляду ўмоў па іпатэчных пазыках ў сувязі з нядаўняй дэвальвацыяй нацыянальнай валюты — тэнге, праходзіць у сераду ў Алмаце каля будынка Нацыянальнага банка Казахстана.
У акцыі ўдзельнічаюць некалькі дзясяткаў чалавек. Будынак Нацбанка ачэплены прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Прадстаўнік Нацбанка паабяцаў, што для вырашэння праблемы будзе створана спецыяльная камісія.
Нацыянальны банк 11 лютага абвясціў аб дэвальвацыі тэнгэ на 19% за адзін раз. На наступны дзень некалькі дзесяткаў чалавек пікетавалі Нацбанк і будынак гарадской адміністрацыі ў знак пратэсту супраць гэтага рашэння. 15 лютага каля ста чалавек наладзілі несанкцыянаваны мітынг і шэсьце ў цэнтры горада, якое было спынена паліцыяй, затрымана каля 30 удзельнікаў.
Звязда, 19 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-402/27/25093
Текущая дата: 17.11.2024