У акцыі ўдзельнічаюць некалькі дзясяткаў чалавек. Будынак Нацбанка ачэплены прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Прадстаўнік Нацбанка паабяцаў, што для вырашэння праблемы будзе створана спецыяльная камісія.
Нацыянальны банк 11 лютага абвясціў аб дэвальвацыі тэнгэ на 19% за адзін раз. На наступны дзень некалькі дзесяткаў чалавек пікетавалі Нацбанк і будынак гарадской адміністрацыі ў знак пратэсту супраць гэтага рашэння. 15 лютага каля ста чалавек наладзілі несанкцыянаваны мітынг і шэсьце ў цэнтры горада, якое было спынена паліцыяй, затрымана каля 30 удзельнікаў.
Звязда, 19 лютага 2014