Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны стэнд Беларусі будзе прадстаўлены на выставе Transport logistic-2011 у Мюнхене



Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлены на міжнароднай выставе па лагістыцы, тэлематыцы і транспарце Transport logistic-2011, якая пройдзе ў Мюнхене (Германія) з 10 па 13 мая.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, на нацыянальным стэндзе размесцяцца экспазіцыі РУП "Белаэранавігацыя", ДА "Беларуская чыгунка", ЗТАА "АОІ Лагістык Парк", ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі", Асацыяцыі "БАМАП", а таксама страхавой кампаніі "ТАСК". Агульная плошча нацыянальнага стэнда складзе 70 квадратных метраў.

Міністэрства транспарту і камунікацый прадставіць начальнік упраўлення стратэгічнага развіцця, каардынацыі і інвеставання транспартных сістэм Павел Бажанаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/399/6339
Текущая дата: 17.11.2024