Белорусский портал в Казахстане

Кожная другая малочна-таварная ферма ў Беларусі з’яўляецца высокатэхналагічнай



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У Беларусі на 1 чэрвеня бягучага года працавалі 3272 малочна-таварныя фермы (МТФ), 49% з іх — высокатэхналагічныя, з даільнымі робатамі або заламі. На МТФ змяшчаецца 67% кароў, там атрымліваюць 73% малака ад вырабленага на ўсіх фермах сельгасарганізацый.

За мінулы год у сярэднім па краіне атрымалі 5518 кг малака на карову, а на сучасных малочна-таварных комплексах — на 520 кг больш.

Пры гэтым сучасных ферм у Брэсцкай вобласці 71%, Магілёўскай — 66%, Гродзенскай — 60%, Мінскай — 46%, Гомельскай — 45%, Віцебскай — 16%.

Звязда, 22 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/23/70184
Текущая дата: 15.11.2024