У Беларусі на 1 чэрвеня бягучага года працавалі 3272 малочна-таварныя фермы (МТФ), 49% з іх — высокатэхналагічныя, з даільнымі робатамі або заламі. На МТФ змяшчаецца 67% кароў, там атрымліваюць 73% малака ад вырабленага на ўсіх фермах сельгасарганізацый.
За мінулы год у сярэднім па краіне атрымалі 5518 кг малака на карову, а на сучасных малочна-таварных комплексах — на 520 кг больш.
Пры гэтым сучасных ферм у Брэсцкай вобласці 71%, Магілёўскай — 66%, Гродзенскай — 60%, Мінскай — 46%, Гомельскай — 45%, Віцебскай — 16%.
Звязда, 22 ліпеня 2023