Белорусский портал в Казахстане

Буйнейшы вытворца верталётаў AgustaWestland зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю



Аб гэтым паведаміў 10 верасня прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках наведвання вытворчай пляцоўкі AgustaWestland - падраздзялення канцэрна Finmeccanica.

"Кампанія AgustaWestland зацікаўлена ў тым, каб наладзіць супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы дагаварыліся, каб арганізаваць візіт нашых патэнцыяльных партнёраў у Беларусь", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм`ер-міністр нагадаў, што яшчэ ў Савецкім Саюзе на тэрыторыі Беларусі выралбялася шмат камплектуючых, у тым ліку сістэмы навігацыі і радыёлакацыі, якія выкарыстоўваліся ў аэракасмічнай тэхніцы. "Цяпер размова ідзе аб уключэнні Беларусі ў вытворчую кааперацыю паважанага канцэрна", - растлумачыў Андрэй Кабякоў. 

AgustaWestland (AW) - сусветны лідар у галіне верталётабудавання, даччыная кампанія канцэрна Finmeccanica. Заснавана ў 2001 годзе, выпускае верталёты як для ваенных, так і для грамадзянскіх мэт. Вытворчыя пляцоўкі і офісы кампаніі размешчаны ў Італіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і ЗША. Па выніках 2014 года даход AgustaWestland склаў 4,4 млрд еўра, аб`ём партфеля размешчаных заказаў - 4,5 млрд еўра.

Канцэрн Finmeccanica S.p.A. -адзін з буйнейшых машынабудаўнічых холдынгаў у Італіі, уваходзіць у дзясятку вядучых сусветных вытворцаў аэракасмічнай прадукцыі, сістэм абароны і бяспекі.

11 верасня 2015, Верджатэ
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/241/32605
Текущая дата: 15.11.2024