"Кампанія AgustaWestland зацікаўлена ў тым, каб наладзіць супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы дагаварыліся, каб арганізаваць візіт нашых патэнцыяльных партнёраў у Беларусь", - сказаў Андрэй Кабякоў.
Прэм`ер-міністр нагадаў, што яшчэ ў Савецкім Саюзе на тэрыторыі Беларусі выралбялася шмат камплектуючых, у тым ліку сістэмы навігацыі і радыёлакацыі, якія выкарыстоўваліся ў аэракасмічнай тэхніцы. "Цяпер размова ідзе аб уключэнні Беларусі ў вытворчую кааперацыю паважанага канцэрна", - растлумачыў Андрэй Кабякоў.
AgustaWestland (AW) - сусветны лідар у галіне верталётабудавання, даччыная кампанія канцэрна Finmeccanica. Заснавана ў 2001 годзе, выпускае верталёты як для ваенных, так і для грамадзянскіх мэт. Вытворчыя пляцоўкі і офісы кампаніі размешчаны ў Італіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і ЗША. Па выніках 2014 года даход AgustaWestland склаў 4,4 млрд еўра, аб`ём партфеля размешчаных заказаў - 4,5 млрд еўра.
Канцэрн Finmeccanica S.p.A. -адзін з буйнейшых машынабудаўнічых холдынгаў у Італіі, уваходзіць у дзясятку вядучых сусветных вытворцаў аэракасмічнай прадукцыі, сістэм абароны і бяспекі.
11 верасня 2015, Верджатэ
БЕЛТА
11 верасня 2015, Верджатэ
БЕЛТА