Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"Рашэнне дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб адмене санкцый адносна ВА "Беларуснафта" з`яўляецца крокам у правільным напрамку. "Беларуснафта" на працягу доўгага часу не мела адносін да праектаў у галіне здабычы нафты ў Іране, якія супярэчаць закону ЗША аб санкцыях супраць Ірана. Рашэнне амерыканскага боку таксама адпавядае фарміруемай узаемнымі намаганнямі бакоў новай атмасферы ў беларуска-амерыканскіх адносінах", - сказаў прэс-сакратар.
Інфармацыя аб адмене ЗША санкцый адносна ВА "Беларуснафта", якія дзейнічалі з 29 сакавіка 2011 года, змешчана ў апублікаваным напярэдадні ў Федэральным рэгістры дакуменце.
10 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
10 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/262/30027
Текущая дата: 29.12.2024