https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рашэнне дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб адмене санкцый адносна ВА "Беларуснафта" з`яўляецца крокам у правільным напрамку


Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"Рашэнне дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб адмене санкцый адносна ВА "Беларуснафта" з`яўляецца крокам у правільным напрамку. "Беларуснафта" на працягу доўгага часу не мела адносін да праектаў у галіне здабычы нафты ў Іране, якія супярэчаць закону ЗША аб санкцыях супраць Ірана. Рашэнне амерыканскага боку таксама адпавядае фарміруемай узаемнымі намаганнямі бакоў новай атмасферы ў беларуска-амерыканскіх адносінах", - сказаў прэс-сакратар.

Інфармацыя аб адмене ЗША санкцый адносна ВА "Беларуснафта", якія дзейнічалі з 29 сакавіка 2011 года, змешчана ў апублікаваным напярэдадні ў Федэральным рэгістры дакуменце.

10 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:760
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Санкции Нефтепереработка Иран
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме