Белорусский портал в Казахстане

Агульны рынак вуглевадародаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) павінен пачаць функцыянаваць у 2025 годзе



Аб гэтым заявіў член калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Даніал Ахметаў 22 траўня на брыфінгу паводле вынікаў IX Міжнароднай канферэнцыі па транспартна-транзітным патэнцыяле "Трансеўразія-2014" у Астане.

"Стварэнне агульнага рынку вуглевадародаў стане найважнейшым рашэннем інтэграцыі. Гэты рынак дазволіць краінам ЕАЭС больш дакладна каардынаваць свае дзеянні і павысіць за кошт гэтага сваю канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку, а таксама атрымаць прадукцыю з высокім дададзеным коштам", — цытуе міністра ЕЭК прэс-служба камісіі.

Апрача таго, паводле яго слоў, Беларусь, Казахстан і Расія плануюць у сярэдзіне 2015 года прыняць канцэпцыю агульнага электраэнергетычнага рынку, а ў 2016 годзе — праграму.

БелаПАН, 22 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/286/26131
Текущая дата: 15.11.2024