"Стварэнне агульнага рынку вуглевадародаў стане найважнейшым рашэннем інтэграцыі. Гэты рынак дазволіць краінам ЕАЭС больш дакладна каардынаваць свае дзеянні і павысіць за кошт гэтага сваю канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку, а таксама атрымаць прадукцыю з высокім дададзеным коштам", — цытуе міністра ЕЭК прэс-служба камісіі.
Апрача таго, паводле яго слоў, Беларусь, Казахстан і Расія плануюць у сярэдзіне 2015 года прыняць канцэпцыю агульнага электраэнергетычнага рынку, а ў 2016 годзе — праграму.
БелаПАН, 22 траўня 2014