Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Беларуска-ўкраінскія адносіны набылі сапраўды стратэгічны характар



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Лукашэнка адзначыў, што "за гады суверэнітэту дзвюх краін беларуска-ўкраінскія адносіны набылі сапраўды стратэгічны характар". "Разам з тым патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны", — лічыць ён.

"Упэўнены, што далейшае пашырэнне плённых дружалюбных сувязей у розных галінах, напаўненне іх новым зместам адпавядаюць карэнным інтарэсам нашых дзяржаў і народаў", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/332/16041
Текущая дата: 17.11.2024