Лукашэнка адзначыў, што "за гады суверэнітэту дзвюх краін беларуска-ўкраінскія адносіны набылі сапраўды стратэгічны характар". "Разам з тым патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны", — лічыць ён.
"Упэўнены, што далейшае пашырэнне плённых дружалюбных сувязей у розных галінах, напаўненне іх новым зместам адпавядаюць карэнным інтарэсам нашых дзяржаў і народаў", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2012